У выніку ДТЗ у Ашмянскім раёне памёр пасажыр


На дарозе «Гоза-Астравец-Ашмяны» 26-гадовая дзяўчына, кіруючы аўтамабілем Лада, не справілася з кіраваннем і наехала на дарожную агароджу. У выніку ДТЗ памёр пасажыр, іншыя два – пацярпелі, паведамляе Следчы камітэт.

ДТЗ у Ашмянскім раёне.
Фота: СК

26-гадовая дзяўчына за стырном аўтамабіля Лада не справілася з кіраваннем і наехала на дарожную агароджу. ДТЗ здарылася на дарозе «Гоза-Астравец-Ашмяны».

Разам з кіроўцам у машыне, якая патрапіла ў аварыю знаходзіліся тры пасажыры. 31-гадовы жыхар Менскай вобласці ў выніку ДТЗ атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр у больніцы. Іншыя 2 пасажыры не пацярпелі, цяпер яны дома.

У дачыненні да дзяўчыны, якая кіравала машынай, Следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт.317 («Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека»). На месцы ДТЗ працуюць спецыялісты і працаўнікі ДАІ.

Hавiны
Па факце інцыдэнту ў клубе «Crazy Horse» распачалі крымінальную справу
2022.01.17 15:38

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў