Стольтэнбэрг: Няма прыкметаў таго, што Расея рыхтавала напад на тэрыторыю NATO


Ракета, якая ўпала на тэрыторыю Польшчы 15 лістапада, імаверна, была выпушчаная ўкраінскімі сіламі супрацьпаветранай абароны пры адбіцці расейскіх атак. Пра гэта на брыфінгу ў Бруселі 16 лістапада заявіў генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.

Енс Стольтэнберг.
Фота: wsj.com

«Учорашні выбух адбыўся, калі Расея нанесла хвалю ракетных удараў па Украіне. Расследаванне інцыдэнту працягваецца, і мы павінны чакаць яго завяршэння. Але ў нас няма ніякіх доказаў таго, што гэта была наўмысная атака. І няма ніякіх прыкмет таго, што Расея рыхтавала напад на тэрыторыю NATO», – сказаў Стольтэнбэрг.

Паводле генеральнага сакратара NATO, папярэднія звесткі сведчаць, што інцыдэнт адбыўся з прычыны выкарыстання ўкраінскай сістэмы супрацьпаветранай абароны супраць расейскіх ракетных удараў у аўторак 15 лістапада.

«Але я хачу выразна заявіць, што гэта не віна Украіны. Расея нясе поўную адказнасць, бо працягвае незаконную вайну супраць Украіны», – сказаў ён.

Абноўлена
Прэзідэнт Польшчы: Ракета ў Пшэводаве – гэта няшчаснае здарэнне, а не напад
2022.11.16 14:24

Раней паведамлялася, што ў Польшчы днём 15 лістапада загінулі два чалавекі. Калі Расея абстрэльвала Украіну, адна ці дзве ракеты расейскай вытворчасці ўпалі ў вёсцы блізу мяжы з Украінай. Польшча склікала Раду бяспекі вечарам 15-га і зноў склікае апоўдні 16-га, выклікала амбасадара Расеі, трымае кантакт з саюзнікамі з Паўночнаатлантычнага альянсу і з Украінай, падвысіла боегатовасць асобных войскаў.

Hавiны
Расея абстраляла Украіну – зачапіла Вугоршыну, Малдову і Польшчу. А чаго дасягнула?
2022.11.16 13:14

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў