Ціханоўская заклікала дапамагчы сабраць у школу дзяцей палітвязняў


Гімназія нумар 16. Менск, Беларусь. 8 ліпеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Святлана Ціханоўская заклікала далучыцца да праграм дапамогі дзецям палітвязняў. Яна прапануе аплаціць наборы для школьнікаў.

«У Беларусі зараз тысячы дзяцей не бачаць сваіх бацькаў або маці. Тысячы сем’яў спрабуюць выжываць ва ўмовах, калі адзін з чальцоў сямʼі за кратамі. У такіх умовах іх падтрымліваюць беларусы, бо салідарнасць – гэта тое, чым людзі адрозніваюцца ад бяздушнай рэпрэсіўнай машыны», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Яна распавяла, што праект «INeedHelpBy» ужо шмат месяцаў дапамагае семʼям з прадуктамі, а зараз дапаможа з купляй канцылярскіх тавараў, каб сабраць дзяцей у школу.

Святлана Ціханоўская заклікала дапамагчы набыць адзін з трох набораў рэчаў для дзяцей палітвязняў: набор першакласніка, набор для малодшых школьнікаў ці набор для старэйшай школы.

Падрабязнасці таго, як гэта можна зрабіць, змешчаныя па спасылцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў