У Літве сёння праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў


26 траўня ў Літве праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім сустрэліся лідар краіны Гітанас Наўседа і прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце. Яны ж сустракаліся ў другім туры пяць гадоў таму.

Інгрыда Шыманіце і Гітанас Наўседа сустрэнуцца ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў.
Фота: Delfi.lt

Выбарчыя ўчасткі адкрыты з 7 да 20 гадзін. Выбарцы могуць галасаваць на любым участку, усяго іх у Літве 1895. Важна мець пры сабе пашпарт, ідэнтыфікацыйную карту або пасведчанне кіроўцы. Тэрмін дзеяння дакументу ніхто не спраўджвае, піша DELFI.

Забарона на агітацыю дзейнічае з паўночы і працягнецца да завяршэння галасавання. Выбарчая камісія раіць выбарцам, якія сутыкнуліся з прапановамі ўзнагароджання, падарункамі, бясплатнай дастаўкай да месца галасавання, неадкладна паведаміць пра гэтыя выпадкі ў камісію ці паліцыю.

У першым туры за Гітанаса Наўседу прагаласавалі 43,95 % выбарцаў, а Інгрыда Шыманіце набрала 20,05 % галасоў.

Адметна, што сёлета назіралася самая высокая яўка выбарнікаў за апошнія два дзесяцігоддзі: на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 59,37 % выбарнікаў. У сярэднім яўка падчас выбараў за папярэднія гады вагалася ад 48,4 % (у 2004-м) до 53,9 % (у 2002-м).

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў