Лукашэнка «удасканаліў» дзейнасць органаў дзяржбяспекі. Каму будзе падпарадкоўвацца КДБ?


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, якія датычацца ўдасканалення дзейнасці сістэмы органаў дзяржаўнай бяспекі. Цяпер гэтыя службы будуць падпарадкоўвацца непасрэдна яму, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка на вучэннях «Захад-2021». Баранавіцкі раён, Беларусь. 12 верасня 2021 года.
Фота: president.gov.by

Паводле новага ўказу Аляксандра Лукашэнкі, прадугледжваецца, што органы дзяржаўнай бяспекі будуць падпарадкоўвацца непасрэдна яму. Удасканальваецца і сістэма службаў дзяржбяспекі. Змяняецца і статус «Інстытуту нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Яго рэарганізоўваюць у Акадэмію нацыянальнай бяспекі.

Органы дзяржаўнай бяспекі з’яўляюцца даволі закрытай структурай у нашай краіне. Раней Лукашэнка падчас наведвання КДБ, калі на чале быў Валер Вакульчык, распавядаў, што ў гэтай структуры служаць каля 12 тысячаў чалавек.

Разбор
Лукашэнка ўступае ў вайну? Што азначае разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў
2022.10.10 17:37

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў