Беларускіх і расейскіх фехтавальнікаў пусцяць на міжнародныя турніры пад нейтральным сцягам


Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) дазволіла спартоўцам з Беларусі і Расеі вярнуцца да спаборніцтваў, піша «Inside the Games». У галасаванні «за» былі 89 дэлегатаў, «супраць» – 46. Пастанавілі дазволіць удзел «адпаведна ўмовам нейтральнасці», нягледзячы на пратэсты Украіны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фехтавальнікі на Рэспубліканскім турніры наймацнейшых. Менск, Беларусь. 28 снежня 2020 года.
Фота: fencing.by

Рашэнне набудзе моц у другой палове красавіка – спартоўцы якраз паспеюць паўдзельнічаць у Чэмпіянаце свету, што пройдзе ў Мілане ў ліпені, і змогуць кваліфікавацца на Алімпійскія гульні 2024 года. Украінская федэрацыя фехтавання двойчы спрабавала заблакаваць галасаванне, але беспаспяхова.

FIE дазволіла як удзел індывідуальных спартоўцаў, так і ўдзел камандаў з Беларусі і Расеі. Аднак рашэнне аб дазволе на выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі краінаў будзе залежыць ад Міжнароднага алімпійскага камітэту – магчыма, каманды будуць прадстаўленыя не як нацыянальныя зборныя, а як «атлеты з Расеі» і «атлеты з Беларусі». Расейская каманда выступала пад адпаведнай назвай яшчэ з прычыны антыдопінгавых санкцыяў.

З 2008 па 2022 год FIE узначальваў сябра прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту Томаса Баха, блізкі да Уладзіміра Пуціна расейскі алігарх Алішэр Усманаў. Пасля таго, як ён трапіў пад санкцыі за вайну ва Украіне, Усманаў часова склаў з сябе паўнамоцтвы.

Аналітыка
Ці змогуць турніры ў Азіі ўратаваць беларускіх і расейскіх спартоўцаў?
2023.03.09 09:11

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў