Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні 17 верасня Днём народнага адзінства, паведамляе ягоная прэсавая служба.
17 верасня ў Беларусі будзе адзначацца новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Праўда, гэты дзень не будзе вольным
«Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
Пра новае дзяржаўнае свята ўлады пачалі казаць яшчэ ў лютым сёлета. Падчас Усебеларускага народнага сходу прагучала, што свята народнага адзінства будзе 17 верасня.
СК belsat.eu