Міжнародная асацыяцыя боксу дазволіла баксёрам з Расеі і Беларусі браць удзел у спаборніцтвах


Рада дырэктараў Міжнароднай асацыяцыі боксу (IBA) пастанавіла адмяніць раней уведзеную забарону на ўдзел у спаборніцтвах баксёрам з Расеі і Беларусі. Пастанова неадкладна набывае моц, паведамляецца на сайце асацыяцыі.

Фота: iba.sport

Рада дырэктараў IBA пастанавіла, што палітыка не мусіць уплываць на спорт. Таму прадстаўнікі асацыяцыі знялі раней уведзеную забарону на ўдзел у спаборніцтвах беларускіх і расейскіх баксёраў.

«IBA заклікае да міру і застаецца міратворцам у любых канфліктах. Больш за тое, IBA абавязаная забяспечваць роўнае стаўленне да спартоўцаў і афіцыйных асобаў спаборніцтваў, незалежна ад іх грамадзянства і месца жыхарства», – адзначаецца ў паведамленні асацыяцыі.

Цяпер расейскія і беларускія каманды змогуць выступіць пад сваймі сцягамі, пры атрыманні залатых медалёў падчас узнагароды пераможцаў будуць гучаць дзяржаўныя гімны.

Адметна, што афіцыйна партнёрам IBA застаецца расейскі «Газпром», а прэзідэнт асацыяцыі – грамадзянін Расеі. У складзе рады, сярод іншых, толькі тры еўрапейскія прадстаўнікі: з Грэцыі, Іспаніі і Вугоршчыны.

Аналітыка
Беларускія спартоўцы заснавалі Дзень спартовай салідарнасці
2022.09.04 14:00

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў