Затрыманне за каментар з удзелам васьмі сілавікоў у поўным абмундзіраванні. Рэпрэсіі за 4 кастрычніка


Больш за два гады рэжым Лукашэнкі працягвае масавы тэрор супраць беларусаў. «Белсат» сабраў выпадкі пераследу, пра якія сталася вядома 4 кастрычніка.

ІЧУ на Акрэсціна.
Фота: Белсат

Палітзняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву этапавалі з СІЗА № 3 у папраўчую калонію на вуліцы Антошкіна ў Гомлі. Пра гэта ў Facebook паведаміў ейны муж Ігар Ільяш.

Hавiны
Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву этапавалі ў Гомель
2022.10.04 14:25

35-гадовую жыхарку вёскі Копішча Вольгу Раманцову затрымалі за каментар у Сеціве. Прыйшлі за жанчынай адразу восем сілавікоў у поўным абмундзіраванні са зброяй і георгіеўскімі стужкамі. Праваабаронцы паведамляюць, што супраць Вольгі распачалі крымінальную справу.

У Гомлі сілавікі схапілі 45-гадовага жыхара гораду Аляксандра Стругальскага. Галоўнага інжынера заводу ААТ «Мілкавіта» затрымалі за тое, што ён нібыта «спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму», а таксама дасылаў грошы ў фонд «BYSOL». Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу паводле арт. 361-2 КК («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).

Hавiны
Сілавікі паведамляюць пра затрыманне 20 працаўнікоў кампаніі «Белагра»
2022.10.04 20:50

У Менску сілавікі затрымалі блогера-мільённіка Улада Белавусава. Блогера, у якога 2,1 млн падпісчыкаў у TіkTok, вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту.

У Баранавічах затрымалі «афганца» Генадзя Борыса. Прычына затрымання невядомая. Раней мужчыну аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Павел Знавец затрыманы і цяпер на Акрэсціна. Палітыка абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Hавiны
У Беларусі заблакавалі сайт marketing.by. Праўладны эксперт раскрытыкаваў такія абмежаванні
2022.10.04 11:37

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Стужка навінаў