Тэма сустрэчы невядомая.
Амбасады краінаў Еўрапейскага звязу атрымалі запрашэнні прыйсці ў Міністэрства замежных спраў Беларусі. Сустрэча адбудзецца сёння, 18 чэрвеня, а 18:30. Пра гэта паведамляе сайт Reform.by са спасылкай на ўласныя крыніцы ў дыпламатычных колах.
Як паведамляе выданне, тэма сустрэчы невядомая.
Саміт «Усходняга партнёрства» пройдзе сёння, 18 чэрвеня, онлайн. На ім будзе прысутнічаць прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Таксама сёння раніцай былі дастаўленыя ў ДФР КДК прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка і кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы, сын, Эдуард Бабарыка. Яны дагэтуль не выйшлі на сувязь, іхныя тэлефоны адключаныя. У доме Віктара Бабарыкі адбываецца вобшук, паведамляецца таксама, што следчыя прыйдуць з вобшукам і на кватэру Эдуарда Бабарыкі.
ВЯ Belsat.eu