Беларускі кубінец, якога дэпартавалі за пратэсты, выйграў суд з Дэпартаментам міграцыі Літвы


Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва, якога дэпартавалі з Беларусі за пратэсты ў 2020 годзе, выйграў суд з Дэпартаментам міграцыі Літвы, паведамляе фонд BYSOL.

Рабэрта Касануэва ў сябе дома. Вільня / Літва. 7 ліпеня.
Фота: Алёна Дубовік / Белсат

Рабэрта Касануэва затрымалі падчас беларускіх пратэстаў і год трымалі на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі на Кубу праз Расію. Пасля гэтага ён прыехаў па гуманітарнай візе ў Літву, дзе Дэпартамент міграцыі праз год вырашыў, што на радзіме яму нічога не пагражае.

Тады Касануэва вырашыў абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе і 26 верасня стала вядома, што літоўскі суд прыняў бок замежніка. Сабраць грошы на адваката ў Еўропе яму дапамаглі людзі пры дапамозе фонда BYSOL.

«Адчуванне, што жыццё працягваецца, падарожжа трывае. Засталося дачакацца ўсіх патрэбных дакументаў. Дзякуй вялізарны ўсім за падтрымку і дапамогу, сябры! Я шчаслівы, што вы ў мяне ёсць, усе вы! […] Перавага дэмакратыі ў тым, што калі ты нязгодны, то магчыма аспрэчыць рашэнне Дэпартаменту міграцыі ў судзе. Парада для ўсіх беларусаў – карыстайцеся перавагамі дэмакратыі і ідзіце ў суд», – кажа Рабэрта Касануэва.

Нагадаем, што 55-гадовы кубінец пражыў у Беларусі 30 гадоў, мае сям’ю і трох дзяцей. Яго затрымалі на маршы 8 лістапада 2020 года. Пазней яму прысудзілі 15 содняў, з якіх ён не выйшаў. Больш за год мужчына правёў на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі. 10 лістапада яго дэпартавалі на Кубу, а адтуль ён прыехаў у Літву.

Hавiны
Дэпартаваны за ўдзел у пратэстах кубінец: «Я ведаў, на што я іду, ведаў, што мне пагражае»
2021.12.15 16:22

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў