ЕЗ адрэагаваў на падпісанне дакументаў аб размяшчэнні ў Беларусі ядравай зброі


У Бруселі заявілі, што ўважліва сочаць за размяшчэннем ядравай зброі ў Беларусі. Прадстаўнік Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Пэтэр Стана лічыць, што падпісаныя ў Менску дакументы паміж міністрамі абароны РФ і РБ у справе размяшчэнне ў Беларусі ядравай зброі вядуць толькі да эскалацыі канфлікту.

Прэс-сакратар Вонкавых Дзеянняў ЕЗ Пэтэр Стана.
Фота: Белсат

Еўразвяз з моманту заявы пра размяшчэнне ў Беларусі расейскай ядравай зброі адрэагаваў на гэта і працягвае сачыць за рэалізацыяй гэтых пагрозаў.

«Еўрапейскі Звяз ужо адрэагаваў, калі абедзве краіны заявілі пра намер зрабіць гэта, так што яны проста працягваюць. І, канечне, гэта не крок да дээскалацыі. Гэта не крок да зніжэння напружанасці. Гэта тое, што толькі павялічвае напружанасць, якую можна разглядаць і ў кантэксце незаконнай агрэсіі Расеі і супрацу Беларусі ў ёй – гэта далейшая эскалацыя і чарговая правакацыя. Еўрапейскі звяз, канечне, будзе вельмі ўважліва сачыць за тым, як гэта рэалізуецца, і мы будзем рэагаваць адпаведным чынам», – сказаў прадстаўнік Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Пэтэр Стана.

Hавiны
Хрэнін і Шайгу падпісалі дакументы наконт ядравай зброі
2023.05.25 11:17

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская таксама заявіла, што неабходна зрабіць усё, каб не дазволіць рэалізаваць планы па размяшчэнні расейскай ядравай зброі ў Беларусі

«Мы павінны зрабіць усё, каб перадухіліць план Пуціна размясціць ядравую зброю ў Беларусі. Гэта проста парушае наш канстытуцыйны няядзерны статус і ўзмоцніць кантроль Расеі над Беларуссю на гады наперад. І гэта будзе ўзмацняць пагрозы бяспецы Украіны і ўсёй Еўропы», – напісала Ціханоўская ў Twitter.

25 траўня Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы ў справе ўмоваў размяшчэння расейскай ядравай зброі ў Беларусі. Пры гэтым міністр абароны Расеі канкрэтызаваў, што кантраляваць гэтую зброю будзе Расея.

Меркаванні
Як пачынаюцца войны?
2023.05.25 14:56

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў