Каля мяжы з Украінай з’явілася лінія супрацьтанкавых «зубоў дракона»


Каля трасы М8 у кірунку да мяжы з Украінай зʼявілася лінія супрацьтанкавых умацаванняў – «зубы дракона». Таксама, паведамляе праект «Беларускі Гаюн», побач з гэтай лініяй пачаліся працы, каб зрабіць, як мяркуецца, фартыфікацыйныя збудаванні.

Транспартаванне супрацьтанкавых перашкодаў у Гомлі.
Фота: Флагшток / Telegram

На адлегласці 10 кіламетраў ад Гомля каля трасы М8 у кірунку да мяжы з Украінай зʼявілася лінія супрацьтанкавых умацаванняў – «зубы дракона». Таксама побач будаўнікі ствараюць, відаць, фартыфікацыйныя збудаванні. Ад гэтых збудаванняў і супрацьтанкавай лініі да ўкраінскай мяжы не больш чым 20 кіламетраў.

«Сімвалічна, што сёння раніцай на паседжанні Парламенцкай асамблеі АДКБ Лукашэнка назваў украінскі наступ «дэзынфармацыяй» і заявіў, што «ніякага «контрнаступу», з ягонага пункту гледжання, няма і быць не можа». Гэта значыць, у контрнаступ Лукашэнка не верыць, але ўсё роўна пастанавіў перастрахавацца?», – піша «Беларускі Гаюн».

«Зубы дракона» – гэта жалезабетонныя вырабы, прызначаныя для запавольвання руху танкаў і пяхоты. Вядома, што такія лініі цяпер ставяць расейцы на мяжы з Украінай.

Hавiны
У Гомлі для арміі Расеі вырабляюць супрацьтанкавыя перашкоды
2023.01.22 15:25

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў