Праваабаронцу Насту Лойку вінавацяць па двух артыкулах


Праваабаронцу Насту Лойку вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць парадак, і ў распальванні варожасці да міліцыі. Аб гэтым паведамляе «Human constanta». 

Наста Лойка. Фота з тэлеграм-каналу «Гуманизм, вашу мать!» / humanconstanta

17 лютага стала вядома пра другі артыкул, паводле якога вінавацяць праваабаронцу Насту Лойку. Гэта арт. 130 КК РБ («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы»).

Падставай для апошняга абвінавачання стаў нібыта ўдзел Насты ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год. У дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі, якую следчыя ў справе Насты кваліфікуюць як «распальванне варожасці» да прафесійнай групы супрацоўнікаў міліцыі.

«Мы лічым, што спроба абвінаваціць Насту па дадзеным артыкуле – гэта чарговы доказ таго, што Наста знаходзіцца за кратамі выключна за сваю праваабарончую дзейнасць», – гаворыцца ў паведамленні «Human constanta».

Раней стала вядома, што абвінавачванне да Лойкі складзена паводле арт. 342 КК РБ («арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях»).

Восенню 2022 года Насту Лойку неаднаразова затрымлівалі пасля суда над Марфай Рабковай і каралі адміністрацыйнымі арыштамі, але потым адпускалі. Але пасля затрымання 28 кастрычніка праваабаронца адбыла 5 запар тэрмінаў арыштупа 15 сутак. , 24 снежня 2022 года ёй было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні крымін льнага злачынства, у тым ліку па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («арганізацыя групавых дзеянняў і парушэнне грамадскага парадку»). Насту Лойку прызналі палітзняволенай. Агулам яна знаходзіца за кратамі ўжо 145 дзён.

Гісторыі
Расказваем пра праваабаронцу Насту Лойку, якую затрымалі пасля прысуду ў «справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»
2022.09.07 17:36

Антон Тачняк

Стужка навінаў