На трасе М1 аўтобус з расейцамі трапіў у ДТЗ


На трасе М1 Масква – Менск, на 526-м кіламетры, перакуліўся мікрааўтобус з грамадзянамі Расейскай Федэрацыі. З сямі пасажыраў шасцёра шпіталізаваныя, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.

ДАІ.
Фота: Belsat.eu

Аўтобус з расейцамі на 526-м кіламетры трасы М1 трапіў у ДТЗ. Паведамляецца, што з сямі пасажыраў шэсць асобаў, у тым ліку падлетак, пацярпелі, цяпер яны ў хірургічным аддзяленні Талачынскай больніцы. Лекары дыягнаставалі розныя траўмы, удары, рэзаныя раны. Падлетка перавялі ў Аршанскую больніцу ў траўматалагічнае аддзяленне.

Hавiны
Пяць пацярпелых пасля ДТЗ у Смалявіцкім раёне застаюцца ў вельмі цяжкім стане
2023.02.22 17:51

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў