Камандуючы Аб’яднанымі сіламі ЗСУ выказаўся наконт пагрозы наступу з тэрыторыі Беларусі


Камандуючы Аб’яднанымі сіламі ЗСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў заявіў, што Расея сканцэнтравала ў Беларусі недастаткова сілаў для сухапутнай аперацыі супраць Украіны. Пра гэта паведамляе выданне Radiotrek.

Паводле Наева, цяпер на тэрыторыі Беларусі каля 9 тысячаў расейскіх жаўнераў, 60 бранявых машынаў і 40 артылерыйскіх установак.

«Гэтых сілаў недастаткова для наступу. Фактычна сухапутныя аперацыі малаімаверныя», – сказаў украінскі генерал.

Напярэдадні каля беларускай мяжы ў Ровенскай вобласці ўкраінскія сілы правялі чарговыя вучэнні, дзе адпрацоўвалі сцэнары абароны на выпадак наступу з тэрыторыі Беларусі. Абароненасць мяжы правяраў асабіста Сяргей Наеў.

Аналітыка
Прывід другога фронту. Ці захоўваецца пагроза ўступлення Беларусі ў вайну?
2023.02.10 17:18

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў