Дзяржаўнае ТБ паказала анонс расследавання «тэрактаў» перад 9 траўня


Дзяржаўнае тэлебачанне анансавала сюжэт пра расследаванне тэрактаў, якія нібыта мелі адбыцца ў Беларусі 9 траўня. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Імаверна, затрыманыя КДБ асобы ў сувязі з запланаванымі ў Беларусі «тэрактамі» да 9 траўня. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

10 траўня дзяржаўнае тэлебачанне паказала відэа з анонсам расследавання «тэрактаў», якія нібыта павінны былі адбыцца ў Беларусі напярэдадні 9 траўня. Мяркуючы з відэа, затрыманыя як мінімум тры чалавекі.

«Белсат» паведамляў 9 траўня, што старшыня КДБ РБ Іван Церцель заявіў: ягоным падначаленым удалося спыніць спробы здзяйснення тэрактаў напярэдадні 9 траўня. Ён абяцаў абнародаваць інфармацыю 10 траўня. Ён назваў меркаваныя тэракты спробай ускалыхнуць сітуацыю, казаў, што Аляксандр Лукашэнка «ў курсе гэтых момантаў».

«Мы затрымалі пэўную колькасць асобаў, якія рыхтаваліся да ўчынення тэрактаў. І ведаем, што за гэтым стаяць спецслужбы. Я не хачу цалкам раскрываць сёння», – заявіў Іван Церцель.

Пры гэтым паведаміў, што чакаецца эскалацыя напружанасці вакол краіны і на даручэнне Лукашэнкі спецслужбы працуюць над тым, каб не адбылося нічога, што «магло б парушыць спакой нашых грамадзянаў». У працы ўдзельнічаюць таксама МУС і Дзяржаўны памежны камітэт. Праца на мяжы ідзе ва ўзмоцненым рэжыме.

Hавiны
КДБ заяўляе аб перадухіленні тэрактаў у Беларусі напярэдадні 9 траўня
2023.05.09 19:52

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў