ЗША афіцыйна ўхвалілі перадачу Украіне першай партыі танкаў «Abrams»


Танкі павінны прыбыць ва Украіну ў пачатку восені. Пра гэта заявіў кіраўнік аддзелу армейскіх закупак амерыканскага войска Даг Буш, паведамляе CNN.

Паводле Буша, адпраўка першай партыі танкаў «Abrams» была зацверджаная ў мінулыя выходныя.

«Цяпер яны павінны трапіць у Еўропу, а затым ва Украіну разам з усімі рэчамі, якія дадаюцца. Боепрыпасы, запасныя часткі, паліўнае абсталяванне, рамонтавая база. Такім чынам, гэта не толькі танкі, гэта поўны пакет, які ідзе з імі», – заявіў ён.

ЗША пачалі навучанне ўкраінцаў на танках «Abrams» у траўні ў Нямеччыне. Плануецца, што ЗСУ атрымаюць ад амерыканцаў 31 танк.

Разбор
ЗША дадуць Украіне навейшыя танкі, чым планавалі. Што такое «A2», і чаму іх паставяць няхутка?
2023.01.28 10:00

Даг Буш таксама паведаміў журналістам, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна працуе над запытам аб дадатковым фінансаванні Украіны, які, верагодна, будзе гатовы для разгляду Кангрэсам восенню 2023 года.

Інтэрв’ю
Амерыканскі генерал Стывэн Тўіці: Крым – гэта ідэальная цэль для ўдару
2023.03.03 17:09

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў