Ва Украіне наклалі арышт на маёмасць Пятра Парашэнкі

Пячэрскі раённы суд Кіева 6 студзеня падтрымаў хадайніцтва пракурора адносна накладання арышту на маёмасць пятага прэзідэнта Украіны, народнага дэпутата Пятра Парашэнкі, якога абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе і садзейнічанні тэрарызму.

У прыватнасці, арышт накладаецца на кватэры Пятра Парашэнкі ў Вінніцы і Кіеве, сядзібу ў Козіне, зямельныя ўчасткі, акцыі ў шэрагу прыватных кампаній, паведамляе «Інтерфакс-Україна».

«Вызначэнне падлягае неадкладнаму выкананню следчым пракурорам», – падкрэсліла суддзя.

Публікацыя поўнага тэксту пастановы суду прызначаная на 14 студзеня.

Экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і фінансаванні тэрарызму

20 снежня Парашэнку паведамілі аб падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе і садзейнічанні дзейнасці тэрарыстычным арганізацыям у межах справы аб злачыннай схеме паставак вугалю з часова акупаваных тэрыторый. Адвакат палітыка Ілля Новікаў заявіў, што падазрэнне пятаму прэзідэнту з’яўляецца незаконным, не мае ніякіх прававых падставаў. Сам былы прэзідэнт зараз знаходзіцца за межамі Украіны, але абяцае вярнуцца 17 студзеня.

Раней у рамках гэтай жа крымінальнай вытворчасці аб падазрэнні былі праінфармаваныя дэпутат фракцыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё» Віктар Медзвядчук і былы міністр энергетыкі Уладзімір Дзямчышын.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны