Украіна і ЗША пачалі перамовы аб гарантыях бяспекі


 3 жніўня Украіна распачала перамовы з ЗША датычна двухбаковага пагаднення аб гарантаванні бяспекі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Украіна і ЗША пачалі перамовы аб гарантыях бяспекі.
Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Пагадненне аб гарантыях бяспекі прадугледжана Супольнай дэкларацыяй аб падтрыманні Украіны, якую ў ліпені падпісалі краіны G7 і да якой выказалі жаданне далучыцца яшчэ 10 краінаў.

Украінскую дэлегацыю на падпісанні пагаднення ўзначаліў кіраўнік Офісу прэзідэнта Андрэй Ярмак.

«Сімвалічна, што менавіта ЗША – наш найбуйнейшы стратэгічны партнёр – сталі першай краінай, з якой Украіна распачала гэты працэс. Такім чынам мы ствараем паспяховую мадэль і для іншых партнёраў», – зазначыў Ярмак.

Гарантыі бяспекі паспрыяюць узмацненню прагрэсу Украіны на шляху да будучага сяброўства ў ЕЗ і NATO, што застаецца канчатковай мэтай і самай надзейнай гарантыяй бяспекі, падкрэслівае прэс-служба Офісу прэзідэнта.

Дэкларацыя аб падтрыманні Украіны, падпісаная краінамі G7, прадугледжвае ўзмацненне абаронных і выведвальных здольнасцяў Украіны. Адной з першых краінаў не з G7, якая пажадала далучыцца да дэкларацыі, стала Нарвегія.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў