Замірэнне скончылася: Ізраіль аднавіў баявыя дзеянні ў сектары Газа


Раніцай 1 снежня а 7:00 скончыўся тэрмін замірэння паміж Ізраілем і «Хамасам». Афіцыйных заяваў з абодвух бакоў наконт працягу не было. Ізраільская армія заявіла пра аднаўленне баявых дзеянняў супраць «Хамасу» ў сектары Газа.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Israel Defense Forces / Flickr

Каля 6-й раніцы 1 снежня Цагаль перахапіў ракету, запушчаную з сектару Газа. Перад гэтым на поўдні Ізраілю гучала паветраная трывога.

BBC са спасылкай на «Al Jazeera» паведаміла пра стральбу на поўначы сектару Газа і пра дроны ды самалёты над рэгіёнам. Таксама пра самалёты і дроны ў небе са спасылкай на відавочцаў паведаміла агенцтва AFP.

«Хамас» парушыў пагадненне і да таго ж абстраляў тэрыторыю Дзяржавы Ізраіль. Цагаль аднавіў агонь па тэрарыстычнай арганізацыі «Хамас» у сектары Газа», – заявіла ізраільская армія.

Агляд
Радасць, гора і слёзы. Як «Хамас» вызваляў закладнікаў у абмен на злачынцаў
2023.11.28 08:14

Паводле Цагалю, праз некаторы час пасля першай паветранай трывогі на поўдні Ізраілю прагучала другая, а потым з тэрыторыі Газы былі запушчаныя некалькі ракетаў.

Замірэнне паміж Ізраілем і Хамасам першы раз было заключанае 24 лістапада а 7:00 на чатыры дні. Дамова прадугледжвала працяг на содні за кожныя дзесяць вызваленых закладнікаў. У сераду 29 лістапада «Хамас» вызваліў 16 закладнікаў у абмен на 30 палестынскіх зняволеных.

Апошні раз замірэнне было працягнутае 30 лістапада да 7:00 1 снежня. Агулам тэрарысты абяцалі вызваліць 50 закладнікаў, за кожнага Ізраіль абяцаў адпускаць трох асуджаных за злачынствы палестынцаў.

Атакі «Хамасу» на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года забралі жыцці 1200 чалавек, з якіх большасць былі мірнымі жыхарамі. У закладніках тэрарыстаў застаюцца больш за 200 ізраільцянаў, у тым ліку немаўля.

Hавiны
«Хамас» заявіў пра гібель траіх закладнікаў, у тым ліку 10-месячнага немаўляці
2023.11.29 19:51

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў