Ізраіль і «Хамас» падоўжылі перамір’е яшчэ на дзень


Ізраіль і «Хамас» у апошнюю хвіліну дасягнулі пагаднення аб падаўжэнні шасцідзённага спынення агню яшчэ на адзін дзень, паведамляе Армія абароны Ізраілю.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа.
Фота: Israel Defense Forces / X (Twitter)

Гэта зроблена, каб перамоўцы маглі працягнуць працу над угодай аб абмене закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Газе, на палестынскіх зняволеных.

«Улічваючы намаганні пасярэднікаў для працягу працэсу вызвалення выкрадзеных і ў адпаведнасці з умовамі пагаднення, замірэнне будзе працягвацца», – гаворыцца ў заяве ізраільскіх вайскоўцаў.

Перамірʼе дазволіла даставіць у Газу гуманітарную дапамогу пасля таго, як большая частка прыбярэжнай тэрыторыі з насельніцтвам 2,3 млн чалавек была пераўтвораная ў пустку ў выніку ізраільскіх бамбаванняў у адказ на напад баевікоў «Хамасу» 7 кастрычніка.

«Хамас», які вызваліў у сераду 16 закладнікаў у абмен на 30 палестынскіх зняволеных, у сваёй заяве таксама паведаміў, што замірэнне будзе працягвацца сёмы дзень.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыбыў у Тэль-Авіў. Гэта ягоная трэцяя паездка ў рэгіён пасля 7 кастрычніка, каб абмеркаваць падаўжэнне паўзы ў баявых дзеяннях, гуманітарную дапамогу і абмен закладнікаў.

Умовы Ізраілю цягам замірэння на дзень – вяртанне з палону 10 закладнікаў. «Хамас» некалькі дзён таму ледзь не адмовіўся ад угоды, бо ў Газу трапіла не ўся гуманітарная дапамога, якую абяцала ААН.

Hавiны
«Хамас» заявіў пра гібель траіх закладнікаў, у тым ліку 10-месячнага немаўляці
2023.11.29 19:51

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў