Літоўскія памежнікі вярнулі на тэрыторыю Беларусі больш за 100 нелегальных мігрантаў


Літоўскія памежнікі цягам содняў спынілі на мяжы з Беларуссю 109 нелегалаў, якія прарываліся на тэрыторыю Еўразвязу, паведаміла 31 ліпеня Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Паводле памежнай службы Літвы, напярэдадні памежнікі развярнулі такую ж колькасць нелегальных мігрантаў.

На мяжы з Латвіяй 30 ліпеня спробаў нелегальнага перасячэння мяжы не зафіксавалі. У польска-беларускай мяжы напрыканцы мінулага тыдня спынілі 52 нелегалаў.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы падлічыла, што цягам году – з 3 жніўня 2021-га, – калі было прынятае рашэнне не пускаць нелегальных мігрантаў у Літву, на тэрыторыю Беларусі вярнулі 11 300 чалавек. Літва называла нелегальныя спробы пераходу мяжы гібрыднай атакай менскага рэжыму.

Гісторыі
«Каму война, а каму карова дойна». Як махляры нажываюцца на вайне
2022.07.27 18:54

Зміцер Міраш belsat.eu

 

Стужка навінаў