«Чакайце нашага сігналу!» Полк Каліноўскага заявіў, што мае вялізны рэзерв у Беларусі


Полк імя Кастуся Каліноўскага 24 чэрвеня выступіў са зваротам да беларускага народу з нагоды мяцяжу Яўгенія Прыгожына ў Расеі. 

Баец беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс з пазыўным Кіт. Кіеў, Украіна. 29 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс (Кіт) Прохараў адзначыў у звароце, што спрыяльныя ўмовы для знішчэння дыктатуры імкліва набліжаюцца.

«Гэта пачатак канца вялікай тыраніі. Я звяртаюся да ўсіх беларускіх вайскоўцаў. Не ўдзельнічайце ва ўнутраным канфлікце Расеі. Гэтая грамадзянская вайна нас не тычацца», – заявіў ён.

Hавiны
Мяцеж вагнэрацаў: Прыгожын разварочвае калоны. Пуціну дапамог Лукашэнка? Онлайн
2023.06.24 09:57

Паводле яго, набліжаецца час, калі перад беларускімі вайскоўцамі паўстане выбар: ці выканаць злачынны загад, ці прысягу на вернасць беларускаму народу.

«Мы маем на тэрыторыі Беларусі вялізны рэзерв, які ўключае дзейных вайскоўцаў, вайскоўцаў запасу і простых грамадзянаў, якія гатовыя дзейнічаць і вызваляць Беларусь ад дыктатуры і акупацыі», – сказаў Кіт.

Ён заклікаў рыхтавацца да ўступлення ў атрады самаабароны.

«Кожны горад, кожны квартал, кожная вуліца, будзьце гатовыя да кантролю сваёй тэрыторыі і падтрымання парадку. Вайскоўцы, рэзервісты, беларусы, чакайце нашага сігналу. Час свабоды набліжаецца», – падкрэсліў камандзір каліноўцаў.

Абноўлена
«Дзень у Растове быў цікавы». Сахашчык заклікаў беларускіх вайскоўцаў ратаваць Беларусь
2023.06.24 12:59

Таксама са зваротам да беларускіх вайскоўцаў выступіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі, заснавальнік 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты ў складзе Збройных сілаў Украіны Валер Сахашчык:

«Нам няма на каго разлічваць. Але мы з вамі, аб’яднаўшыся, сапраўды з гэтым дамо рады. Мы адна з найлепшых нацыяў свету. У нас будзе час пазадаваць адно аднаму пытанні і выказаць прэтэнзіі. Давайце не цяпер. Давайце аб’яднаем нацыю. Цяпер выратуем Радзіму, усё астатняе потым».

Сахашчык заклікаў беларускіх вайскоўцаў наладзіцца «на нашу хвалю» і заставацца «на сувязі».

Hавiны
Запасацца харчамі і палівам. Парады беларусам з нагоды мяцяжу Прыгожына ў Расеі
2023.06.24 16:18

А на экстраным пасяджэнні 24 чэрвеня Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі было прынятае рашэнне аб стварэнні аператыўна-сітуацыйнага штабу.

У штаб увайшоў шэраг прадстаўнікоў Кабінету, Офісу Святланы Ціханоўскай, каардынатар плану «Перамога».

Кабінет заклікае ўсе беларускія дэмакратычныя арганізацыі і беларускіх добраахвотнікаў розных падраздзяленняў, якія ваююць ва Украіне, далучыцца да штабу для выпрацовання супольнага плану дзеянняў і абароны суверэнітэту Беларусі.

Hавiны
Ціханоўская стварыла аператыўна-сітуацыйны штаб. Хто ў яго ўвайшоў?
2023.06.24 16:39

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў