Літва думае над далейшым закрыццём мяжы з Беларуссю. Дэталі абмяркуюць 28 жніўня


Улады Літвы разглядаюць магчымасць далейшага закрыцця мяжы з Беларуссю ў адказ на пагрозы, што сыходзяць ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым рашэнне мусіць быць супольным з Латвіяй і Польшчай, заявіла 16 жніўня міністр унутраных спраў Агне Білатайце, паведамляе DELFI.

Агне Білатайце.
Фота: Facebook / Agnė Bilotaitė

Паводле яе, было дамоўлена з міністрам унутраных справаў Польшчы ўзгадняць на тэхнічным узроўні «магчымыя дзеянні, алгарытмы», «як гэта будзе выглядаць у выпадку прыняцця рэгіянальнага рашэння, г. зн. калі б краіны Балтыі і Польшча зрабілі гэта адначасова».

«На 28 жніўня ў Варшаве запланавана сустрэча, у якой прымуць удзел міністры краін Балтыі і Польшчы, і мы расставім канчатковыя акцэнты на тым, як павінна выглядаць уся сінхроннасць», – адзначыла Агне Білатайце.

Яна паведаміла, што адна з галоўных задач на дадзены момант – максімальна павялічыць колькасць памежнікаў на мяжы.

Hавiны
ДПК: Літва зачыняе пункты на мяжы не праз ПВК Вагнэра, а каб літоўцы не ездзілі ў Беларусь
2023.08.16 17:51

Урад Літвы з 18 жніўня на нявызначаны тэрмін закрывае памежныя пераходы «Шумскас» (з беларускага боку – «Лоша») і «Твярачус» (з беларускага боку – «Відзы»). Пастанову тлумачаць пагрозай ад прысутнасці ў Беларусі баевікоў расейскай групы Вагнэра. Але ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі назвалі гэтыя тлумачэнні надуманымі.

Беларускі палітолаг Валер Карбалевіч не выключыў магчымасці таго, што мяжа Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй можа быць цалкам перакрытая, але для гэтага трэба даволі сур’ёзнае абвастрэнне канфлікту на мяжы – з сілавым кампанентам, з выкарыстаннем зброі.

«Калі такія дзеянні з беларускага боку будуць, на гэта можа быць сапраўды крайняя мера – закрыццё мяжы», – падкрэсліў палітолаг.

Але, заявіў Карбалевіч, Варшава, Вільня і Рыга перад прыняццем такога рашэння ўсё ж будуць павінны правесці кансультацыі з Бруселем, бо яно будзе закранаць інтарэсы ўсяго Еўразвязу, а таксама Расеі, Казахстану, Кітаю і іншых краінаў, якія праз Беларусь гандлююць з Заходняй Еўропай.

Каментар
Палітолаг Карбалевіч распавёў, калі Польшча, Літва і Латвія могуць цалкам закрыць мяжу
2023.08.16 19:23

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў