Зяленскі заявіў, што ад уступлення ў вайну Лукашэнку ўтрымалі беларусы


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў магчымасць далучэння Беларусі да вайны супраць Украіны.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: pravda.com.ua

Зяленскі заявіў, што шмат якія ракеты ва Украіну ляцелі з Беларусі, але ў той жа час Лукашэнка зрабіў пэўныя крокі, каб цалкам не ўступіць у вайну:

«Мы можам з вамі паглядзець на таго ж Лукашэнку. На жаль, сітуацыя паміж нашымі краінамі такая, якая ёсць. На жаль, ракеты ляцелі ад яго, і ён добра пра гэта ведае. Аднак мы бачым, што ён нешта, нейкія там крокі рабіў, каб не ўступіць поўнасцю ў вайну. Не факт, што не ўвойдзе, не факт, што не ўступіць. Мы гэтага не ведаем да канца. Вайна не кончылася. Аднак яму трэба глядзець на свой народ, і народ Беларусі супраць вайны з Украінай. Калі параўноўваць статыстыку, трагічную, дарэчы, статыстыку народу РФ і народу Беларусі, вы можаце ўбачыць, што стаўленне беларусаў ды ўкраінцаў нашмат лепшае, чым стаўленне расейцаў», – сказаў Зяленскі ў размове з журналістамі.

Цяпер Беларусь афіцыйна не ўдзельнічае ў вайне спраць Украіны, аднак Расея выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю для перамяшчэння расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, для бамбардавання ўкраінскай тэрыторыі. Праз гэта шэраг краін успрымае Беларусь як агрэсара і ўводзіць санкцыі ды абмежаванні.

Аналітыка
«РПЦ пачынае разыходзіцца па швах». Як патрыярх Кірыла падтрымаў вайну і згубіў Украіну. І не толькі яе
2022.04.05 10:35

АД belsat.eu

Стужка навінаў