Міністэрства здароўя стварае кантактныя цэнтры з ложкамі ды ежай для медыкаў


У Беларусі робяць новыя захады для «мінімізацыі пагрозы распаўсюду» каронавіруснай інфекцыі. Адпаведны ліст Міністэрства аховы здароўя апублікавала ў Twitter карыстальніца little_vlady.

Ліст адрасаваны Менгарвыканкаму, аблвыканкамам і падначаленым Мінздару бюджэтным арганізацыям.

Паводле яго, для мінімізацыі кантактаў медыкаў, якія з’яўляюцца кантактамі 1-га ўзроўню, з насельніцтвам, начальнікам абласных і Менскага гарадскога ўпраўленняў аховы здароўя даручана «стварыць Кантактныя цэнтры ды ўмовы знаходжання ў іх (вылучэнне спальных месцаў, забеспячэнне харчаваннем і іншае) працаўнікоў аховы здароўя».

Абноўлена
У Беларусі 301 медык інфікаваны каронавірусам. Прадстаўніцтва САЗ і Мінздароўя далі сумесны брыфінг
2020.04.11 15:39

11 красавіка міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік паведаміў, што ў Беларусі 301 медык інфікаваны на COVID-19.

Па стане на 12 красавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 2 578 зарэгістраваныя выпадкі заражэння каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі. Ахвярамі каронавіруса сталі ўжо 26 асобаў. Пасля лячэння выпісаныя 203 чалавекі.

Hавiны
Мінздароўя: ад COVID-19 памерлі 26 чалавек, 2 578 інфікаваныя
2020.04.12 11:18

МГ belsat.eu

Стужка навінаў