Пяцёра падлеткаў шпацыравалі па адным з раёнаў Менску, калі да іх з мясцовай крамы выйшлі двое мужчынаў. Адзін быў вельмі п’яны і праяўляў агрэсію, пагражаючы фізічнай расправай. Пабачыўшы, што кампанія на яго не рэагуе, дастаў нож і пачаў ім размахваць.
Хуліган паспрабаваў ударыць нажом аднаго з хлопцаў, але той ухіліўся. Няўдача яшчэ больш раззлавала злодзея і ён кінуўся на хлопцаў. Двое школьнікаў збеглі, а Максім, Ягор і Алесь зноў сустрэліся і вырашылі прасачыць за крыўдзіцелем і ягоным сябрам.
Калі тыя павярнулі ў знаёмы завулак, маладзёны пайшлі па дапамогу ў міліцыю. Хуліган, калі пабачыў праваахоўнікаў, паспрабаваў пазбавіцца нажа, аднак міліцыянты паспелі злавіць яго на гарачым учынку.
Супраць мужчыны завялі крымінальную справу за хуліганства, а школьнікі атрымалі падзяку за смеласць.
ДР belsat.eu паводле interfax.by