Расея правяла найбуйнейшую атаку на Украіну з выкарыстаннем «Shahed»


Камандаванне Паветраных сілаў ЗСУ паведамляе, што ў ноч на 28 траўня Расея запусціла 54 дроны-камікадзэ «Shahed-136/131». Гэта рэкордная колькасць.

Расейцы атакавалі Украіну з двух кірункаў: паўночнага (Бранская вобласць) і паўднёвага (Краснадарскі край).

Украінская паветраная абарона знішчыла 52 з 54 дронаў.

«Чарговы начны напад вораг быў скіраваны на вайсковыя аб’екты і абʼекты крытычнай інфраструктуры дзяржавы ў цэнтральных рэгіёнах краіны, у прыватнасці на Кіеўшчыну. Тут, у зоне адказнасці паветранага камандавання «Цэнтр», знішчаная большасць ударных дронаў», – паведамляе камандаванне Паветраных сілаў.

Кіеўскія ўлады адзначаюць, што гэта была 14-ая паветраная атака на Кіеў з пачатку траўня. У выніку падзення абломкаў ёсць ахвяры і разбурэнні ў розных раёнах украінскай сталіцы. У Галасііўскім раёне абломкі трапілі ў 7-павярховы нежылы будынак: загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін шпіталізаваны.

Аналітыка
«Patriot» супраць «Кінжалаў». Хто перамагае ў ракетнай вайне ва Украіне?
2023.05.18 20:10

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў