«Белавія» абвясціла распродаж квіткоў


Авіякампанія «Белавія» распрадае 27 снежня квіткі са зніжкамі ўва ўсіх «рэгулярных кірунках». Акцыя будзе дзеяць адзін дзень, паведамляе афіцыйны сайт авіякампаніі.

Білеты за прамацыйныя цэны для вандроўкі з 12 студзеня да 25 сакавіка 2023 года можна набыць на сайце кампаніі або ў мабільнай аплікацыі.

У Маскву ці Санкт-Пецярбург можна даляцець за 49 еўраў, Екацярынбург, Казань ці Калінінград – за 99 еўраў. Квіткі ў кірунку Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Сочы каштуюць 149 еўраў. Да Ташкенту, Астаны, Стамбулу, Ерэвану, Баку ці Дубаю – 199 еўраў.

Паведамляюць, што квіткі падчас акцыі можна набыць не толькі ў адзін бок, але і назад. Колькасць акцыйных квіткоў абмежаваная. Пад акцыю не падпадаюць рэйсы да Туркменбашы.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў