У Польшчы знайшлі абломкі «паветранага вайсковага аб’екту»


Недалёка ад гораду Быдгашч у Польшчы знайшлі рэшткі неапазнанага «паветранага вайсковага аб’екту». Пра гэта паведаміла польскае Міністэрства абароны.

Здымак з месца, дзе знайшлі рэшткі неапазнанага «паветранага вайсковага аб’екту».
Фота: rmf24.pl

Генеральны пракурор і міністр юстыцыі Польшчы Збігнеў Зёбра заявіў, што абломкі знайшлі ў лесе. Цяпер гэтае месца аглядаюць вайсковыя эксперты і паліцыянты.

Паводле звестак польскага Міністэрства абароны, «сітуацыя не пагражае бяспецы жыхароў».

Як паведамляюць журналісты радыёстанцыі RMF FM, гаворка ідзе пра ракету класу «паветра – зямля». Яе, паводле інфармацыі выдання, знайшлі пазаўчора, але ўпала яна «пэўны час таму». Сведкі, якія натрапілі на падазроны аб’ект, сказалі, што ён вялікі. Паводле непацверджаных высноваў журналіста RMF FM, памер аб’екту сягае некалькі метраў, ён загнаны ў зямлю. Таксама невядома, ці быў выбух.

«Спачатку меркавалі, што гэта дрон. Затым было выяўлена, што гэта могуць быць рэшткі ракеты. На ёй ёсць надпісы на расейскай мове», – паведамляюць журналісты RMF FM.

Цяпер найбліжэйшыя ваколіцы абгароджаныя, таксама заблакаваны ўваход у лес.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў