«Зараз найлепшы шанец». Ціханоўская заклікала выгнаць расейскіх вайскоўцаў з Беларусі


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды хаосу ў Расеі, «які ўсё больш становіцца падобны да грамадзянскай вайны».

«Лукашэнка і Пуцін спрабуюць уцягнуць у вайну і нашую Беларусь. Яны прыкрываюцца Саюзнай дзяржавай. Яны кажуць: Расея – ваш саюзнік. Але гэты саюзнік нясе хаос, вайну, крызіс. Пуцін можа паспрабаваць уцягнуць беларускіх вайскоўцаў у свой унутраны канфлікт, каб ён стаў і нашым канфліктам таксама», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Яна заклікала беларускіх дыпламатаў, вайскоўцаў і сілавікоў памятаць, што ў беларусаў свае нацыянальныя інтарэсы, і што «ні Пуцін, ні Прыгожын – не сябры Беларусі».

Hавiны
Мяцеж вагнэрацаў: Прыгожын разварочвае калоны. Пуціну дапамог Лукашэнка? Онлайн
2023.06.24 09:57

Паводле яе, галоўная задача ўсіх беларусаў цяпер – захаваць бяспеку і суверэнітэт у Беларусі, «выратаваць нашую краіну ад таго, у што ператварылася Расея».

«Мы павінны быць гатовыя да любога сцэнара», – сказала Ціханоўская.

Звяртаючыся да вайскоўцаў, яна адзначыла:

«Зараз найлепшы шанец выгнаць расейскіх вайскоўцаў з нашай краіны. Калі гэты шанец будзе прапушчаны, Расея зробіць з намі так жа, як з Украінай».

Ціханоўская адзначыла, што Беларусь павінна закрыць мяжу з Расеяй і пачаць вывад расейскіх войскаў з беларускай тэрыторыі.

Абноўлена
«Дзень у Растове быў цікавы». Сахашчык заклікаў беларускіх вайскоўцаў ратаваць Беларусь
2023.06.24 12:59

Яна таксама паведаміла, што кіраваць створаным аператыўным штабам прызначаны Валер Сахашчык.

«Мы запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў дэмакратычных структураў, палка Каліноўскага і беларускіх добраахвотнікаў. Мы сочым за сітуацыяй. Мы будзем дабівацца міжнароднай падтрымкі нашых дзеянняў. Нашая вера ў беларусаў моцная – мы ведаем, што беларусы заўсёды абяруць Беларусь», – сказала Ціханоўская.

Hавiны
Ціханоўская стварыла аператыўна-сітуацыйны штаб. Хто ў яго ўвайшоў?
2023.06.24 16:39

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў