Начальнік Цэнтральнага РАУС Гомля трапіў пад следства, ён звольнены


Пра звальненне начальніка Цэнтральнага РАУС Гомля Аляксандра Штрапаў паведамляе «Радыё Свабода». Крыніцы «РС» сцвярджаюць, што ён знаходзіцца пад следствам.

Па серадах Штрапаў мусіў праводзіць прыём грамадзянаў – як асабіста, так і на «гарачай лініі». Але на прыём да яго ў сераду людзі ня трапілі, і на тэлефанаванні начальнік РАУС не адказваў. Прозвішча Штрапава знікла з графіку асабістых прыёмаў.

Ад дзвюх крыніцаў Свабода даведалася, што Штрапаў сапраўды больш не начальнік аддзелу ўнутраных справаў. «Ён звольнены па асабістаму жаданню, знаходзіцца пад следствам за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. А былыя калегі – міліцыянты, цяпер актыўна пішуць даносы адзін на аднаго, бо шмат хто ў аддзеле быў замешаны ў перавышэнні паўнамоцтваў», – распавяла Свабодзе крыніца, звязаная з праваахоўнымі органамі.

«У перыяд пратэстаў начальнік і супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС здзекаваліся з людзей, збівалі затрыманых. Пасля гэтага яны адчулі сябе «звышчалавекамі» і пачалі сваволю – ставілі людзей на «праслухоўку», за грошы злівалі дадзеныя. Гэта называецца «парушалі рэжым сакрэтнасці». Цяпер палова аддзелу – у істэрыцы, палова піша даносы. Але Штрапаў не ў СІЗА, ён на свабодзе», – распавяла іншая крыніца.

Ёсць сведчанні, што падчас пратэстаў 2020 года Штрапаў асабіста збіваў людзей.

Гісторыі
«Ты размаўляеш з чалавекам, які выкапаў 10 магілаў у лесе». Гісторыя №10 праекту «Мне яшчэ пашанцавала»
2021.03.08 09:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў