Адміністрацыя Ізюму: «Баімся, што горад можа стацца новай Бучай»


Днямі расейскія войскі пачалі новую хвалю агрэсіі на ўсходзе Украіны. Горад Ізюм, вядомы як брама ў рэгіён Данбасу і Чорнага мора, у гэтыя хвіліны перажывае жорсткія баі і акупацыю. Верагодна, расейцы збіраюцца выкарыстаць яго як плацдарм для нападу на гарады на ўсходзе краіны. Гарадская адміністрацыя непакоіцца, што непакорны горад можа напаткаць доля сумнавядомай Бучы, – паведамляе «Бі-Бі-Сі».

Удзельнік пошукавай групы нясе эксгумаванае цела. Буча, Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

У горадзе цяпер хвалююцца, што Ізюм стане наступнай Бучай, месцам, у якім расейцы здзейснілі ваенныя злачынствы супраць цывільнага насельніцтва, уключаючы расстрэлы і катаванні. Паводле Генштабу Украіны каля Ізюму цяпер – найбольшая канцэнтрацыя расейскіх войскаў ва Украіне.

Стратэгічны горад, размешчаны за 90 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Харкава, фактычна цалкам быў захоплены расейскімі сіламі 1 красавіка. Нягледзячы на ​​тое, што частковая эвакуацыя насельніцтва была праведзеная да ўварвання расейскіх жаўнераў, имавернаа, у захопленым горадзе ўсё яшчэ застаюцца ад 10 000 да 15 000 чалавек.

Hавiны
Расейцы прымусова перасялілі ў РФ ужо больш за 500 тысяч украінцаў
2022.04.20 09:28

Гарадская мэрыя паведамляе, што амаль 80 % жылых дамоў гораду разбураныя, чыгуначнае спалучэнне страчанае. Людзі, якім удалося ўцячы з Ізюму, кажуць, што ён горад застаецца на мяжы гуманітарнай катастрофы. Больш за месяц жыхары не маюць доступу да гуманітарнай дапамогі, «без электрычнасці, ацяплення і вады». Кантакты з мірнымі жыхарамі кантралююцца расейскімі сіламі, якія не дазваляюць людзям пакінуць паселішча.

«У нас ёсць непацверджаныя паведамленні аб дэпартацыях у Расею – людзям забаронена перасоўвацца па горадзе», – кажа кіраўнік ізюмскай вайсковай адміністрацыі Сцяпан Масэльскі.

Аб’ектыў
«Гэта генацыд, які мэтанакіравана здзяйсняе агрэсар». Расея абстрэльвае жылыя раёны
2022.04.18 22:59

ЗХ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў