Памежная ахова Польшчы: за дапамогу ў пераходзе мяжы мігранты плацяць беларускаму боку да 10 тыс. еўраў


Памежная ахова Польшчы сцвярджае, што Беларусь прыцягвае замежнікаў на беларуска-польскую мяжу, бо зарабляе на іх. Кошт за дапамогу ў незаконным пераходзе мяжы даходзіць да 10 тысяч еўраў.

Польская мяжа.
Фота: Памежная ахова Польшчы / X

19 жніўня польскія памежнікі апублікавалі чарговае відэа спробы незаконнага пераходу праз мяжу з боку Беларусі.

«Апавяшчэнне з электроннага бар’еру дазволіла аператыўна накіраваць памежны патруль да месца, дзе замежнік спрабаваў незаконна прайсці мяжу. Мігранты пры выглядзе патруля адступілі – заплацілі беларускаму боку за незаконны праезд праз Польшчу ў Нямеччыну ці іншыя дзяржавы ЕЗ», – паведамляе ведамства.

За 18 жніўня ў Польшчу спрабавалі трапіць 123 замежнікі – грамадзяне Егіпту, Эфіопіі, Сірыі, Эрытрэі, Емену, Ірану, Самалі.

На латвійска-беларускай мяжы затрымалі 32 асобаў, на літоўска-беларускай спробаў нелегальнага пераходу мяжы не зафіксавалі, прыводзіць лічбы радыё «Свабода».

З пачатку 2023 года зафіксавана 27 045 спробаў незаконнага пранікнення ў Еўразвяз з беларускай тэрыторыі: у Польшчу – 19 501, Латвію – 6004, Літву – 1540.

Hавiны
Анджэй Дуда: Каб Менску палепшыць стасункі з Польшчаю, трэба спыніць гібрыдныя атакі
2023.08.17 11:58

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў