Польшча чакае зімой каля 800 тысячаў бежанцаў з Украіны


Гэтай зімой у Польшчу могуць прыехаць ад 500 да 800 тысячаў бежанцаў з Украіны. Такую лічбу ў эфіры польскага радыё RMF FM агучыла ваявода падкарпацкага ваяводства Эва Ленярт.

Эвакуацыйны аўтобус з украінскімі ўцекачамі прыбыў з Львова ў Жэшаў, Польшча. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Кіраўніца падкарпацкага ваяводства Польшчы Эва Леніарт распавяла, што ракетныя абстрэлы Расеі пашкодзілі ва ўкраінскіх гарадах ЦЭЦ і іншыя аб’екты крытычнай інфраструктуры. Гэта азначае праблемы з ацяпленнем як дамоў.

«Мы мяркуем, што ёсць рызыка чарговай хвалі бежанцаў. Інфармацыя, якая паступае з Заходняй Украіны пасля апошніх нападаў, не выклікае аптымізму», – распавяла Эва Леніарт.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а таксама прадстаўнікі адміністрацыяў заклікаюць грамадзянаў Украіны ашчаджаць электрычнасць і ацяпленне.

У сваю чаргу расейскія войскі працягваюць атакі на абʼекты крытычнай інфраструктуры.

Аб’ектыў
«Гэта нават не тэрарызм. Гэта проста забойства»
2022.10.17 22:42

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў