Украіна вызваліла Клішчыеўку? З’явілася фота ваяроў адтуль


У сацсетках з’явілася фота ваяроў ЗСУ ў Клішчыеўцы, што пад Бахмутам у Данецкай вобласці. Фота сярод іншых апублікаваў тэлеграм-канал «Pravda Gerashchenko».

Украінскія вайскоўцы ў Клішчыеўцы.
Фота: Pravda Gerashchenko / Telegram

«На фота ваяры палку «Цунамі» і брыгады «Лют» разгарнулі ўкраінскі сцяг. Чакаем афіцыйную інфармацыю.», – гаворыцца ў каментары да здымка.

Вайскоўцы сфатаграфаваліся на тле разбуранай Пакроўскай царквы.

Hавiны
Полк Каліноўскага заявіў аб вызваленні Клішчыеўкі ў Бахмуцкім раёне, але пазней гэта зняпраўдзіў
2023.09.15 17:22

Полк Каліноўскага 15 верасня паведаміў аб вызваленні вёскі Клішчыеўка ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці і апублікаваў кадры, як байцы ідуць праз населены пункт. Раней, 13 верасня, падчас баёў Клішчыеўка перайшла ў шэрую зону. Аднак пазней у тэлеграм-канале ПКК з’явілася інфармацыя, што баі яшчэ працягваюцца.

16 верасня Генштаб ЗСУ фіксаваў поспех сваіх вайскоўцаў у Клішчэеўцы. Расейскі ваенкар Сямён Пегаў паведамляў пра контратаку войскаў РФ у паўночна-ўсходняй частцы сяла.

Праўкраінскі «Бахмутський Демон» сцвярджаў, што спроба расейцаў вярнуць раней страчаныя пазіцыі была няўдалай, і цяпер яны ў асноўным засяродзіліся на нанясенні артылерыйскіх удараў. Зачыстка Клішчэеўкі працягвалася.

Агляд
Прасоўванні ЗСУ на поўдні і ўсходзе. Што адбываецца ва Украіне?
2023.09.16 19:42

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў