ЦТ сёлета пачнуцца з 14 чэрвеня


Міністэрства адукацыі вызначылася з датамі правядзення цэнтралізаванага тэставання.

Эмблема Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. 26 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Дні вызначаныя ў адпаведнай пастанове № 58 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэставання ў 2022 годзе», паведамляе Pravo.by.

Графік выглядае так:

14 чэрвеня – беларуская мова;

16 і 17 чэрвеня – расейская мова;

19 чэрвеня – грамадазнаўства;

21 і 22 чэрвеня – матэматыка;

24 чэрвеня – біялогія;

26 чэрвеня – замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);

28 чэрвеня – хімія;

30 чэрвеня – фізіка;

2 ліпеня – гісторыя Беларусі;

4 ліпеня – геаграфія;

6 ліпеня – сусветная гісторыя (найноўшы час).

Рэзервовыя дні ЦТ:

12 і 14 ліпеня – беларуская і расейская мовы;

12 і 16 ліпеня – астатнія прадметы.

Пачатак тэставання – 11:00.

Пункты рэгістрацыі будуць адчыненыя з 09:00 да 19:00 (у суботу з 09:00 да 18:00). Рэгістрацыя на рэзервовыя дні прызначаная на 2–7 ліпеня.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў