Польшча накіравала на мяжу з Беларуссю вадамёт з увагі на агрэсіўных мігрантаў


Памежная ахова Польшчы паведаміла, што 11 жніўня група агрэсіўных мігрантаў спрабавала трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі. Каб іх спыніць, на месца прыехаў вадамёт.

Вадамёт «Tajfun». Крыніца: auto.dziennik.pl

40 мігрантаў намагаліся перасекчы мяжу з тэрыторыі Берасцейскай вобласці. За гэты адцінак адказвае аддзел Памежнай аховы Польшчы ў Дубічах-Царкоўных.

Як распавялі ў ведамстве, парушальнікі кідалі камяні, у аднаго з мігрантаў быў нож. «На месца інцыдэнту быў накіраваны вадамёт «Tajfun». Групу не прапусцілі праз мяжу», – гаворыцца ў паведамленні. Ці быў ужыты вадамёт, не ўдакладняецца.

Акрамя таго, непадалёк гэтага месца група з 25 мігрантаў здолела мінуць мяжу праз раку. Грамадзянаў Іраку, Ірану, Пакістану, Туркменістану і Сірыі спынілі.

Агулам за мінулыя содні з Беларусі ў Польшчу намагаліся трапіць 106 асобаў.

Сёлета Польшча зафіксавала ўжо 19 тысячаў спробаў парушэння мяжы. Летась такіх выпадкаў было 16 тысячаў.

Hавiны
Мігранты закідалі польскі памежны патруль петардамі
2023.08.03 12:29

У польскім МЗС раней назвалі спыненне атакі мігрантаў на мяжу адною з умоваў паляпшэння адносінаў паміж Варшаваю і Менскам. У ведамстве заявілі пра гэта ў адказ на словы Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці замірыцца з суседнімі краінамі ЕЗ.

Hавiны
«Усё вельмі проста». Польшча назвала Лукашэнку ўмовы паляпшэння стасункаў
2023.08.12 10:06

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў