Баптысцкаму пастару прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за пратэсты


З улікам перабывання ў СІЗА падчас следства, палітвязню Віталю Чычмарову застаецца адбыць на «хатняй хіміі» 1 год і 10 месяцаў. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».

Віталь Чычмароў – пастар баптысцкай царквы «Святло Надзеі», былы інжынер Менскага электратэхнічнага заводу імя Казлова. Сябра незалежнага прафсаюзу металістаў. У 2020 годзе быў актыўным удзельнікам прафсаюзнага руху за сумленныя выбары і годныя ўмовы працы.

Віталя Чычмарова затрымалі 19 красавіка 2022 года. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Як сцвярджае «Хрысціянская візія», прычынай затрымання Віталя стаў ягоны ўдзел у дзейнасці незалежнага прафсаюзу металістаў. Іншых удзельнікаў прафсаюзнага руху затрымлівалі ў той жа дзень, што і Віталя, у Менску.

Справу разглядаў суд Завадскога раёну. 11 лістапада суддзя Жанна Хвайніцкая прызнала палітвязня вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і прысудзіла яму 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Віталя Чычмарова вызвалілі ў зале суда.

Hавiны
Краязнаўцу Ігара Хмару асудзілі на «хатнюю хімію», вызвалілі ў зале суда
2022.11.11 14:27

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў