У мінулым годзе на чыгунцы загінулі 60 чалавек


У мінулым годзе ў выніку няшчасных выпадкаў на станцыях, прыпыначных пунктах і перагонах пацярпелі 99 чалавек, з якіх 60 – загінулі, паведамляе прэс-служба МУС.

Людзі чакаюць адпраўлення цягніка на станцыі «Менск-Усходні». Менск, Беларусь. 27 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

За першыя тры месяцы гэтага года зафіксавана 17 такіх здарэнняў, у тым ліку 13 са смяротным вынікам. Паводле інфармацыі ведамства, апошнімі гадамі пацярпелых менш. Ва ўсіх выпадках прычынаю траўмаў на чыгунцы было парушэнне пацярпелымі захадаў асабістай бяспекі.

Гэтак, 4 красавіка на станцыі «Зарэчнае» 14-гадовая дзяўчынка пры пераходзе рэек па пешаходным пераходзе не пачула сігналаў цягніка, бо была ў навушніках. Яна праігнаравала і светлавую і гукавую сігналізацыю. Ад атрыманых траўм аўшкольніца памерла на месцы здарэння.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў