ФРГ выдаткуе € 83 мільярды на абмежаванне росту цэнаў на газ і энергію


Нямеччына выдаткуе каля € 83 мільярды з раней ухваленага плану абароны эканомікі (€ 200 мільярдаў) на абмежаванне росту цэнаў на газ і электраэнергію ў 2023 годзе, перадае агенцтва «Reuters» са спасылкаю на праект прапановы.

Будынак Райхстагу. Берлін, Нямеччына, 26 кастрычніка 2022 года. Фота MICHELE TANTUSSI / Reuters / Форум

У кастрычніку парламент ФРГ адобрыў план зніжэння цэнаў на газ і электрычнасць памерам 200 мільярдаў еўра з асаблівага фонду.

«Нямеччына вылучыць € 83,3 мільярда, або 42 % ад асноўнага плану для абароны, ухваленага ў мінулым месяцы, на фінансаванне абмежавання цэнаў на газ і электраэнергію ў 2023 годзе, спрабуючы абараніць найбуйнейшую эканоміку Еўропы», – піша агенцтва.

Hавiны
Энергетычны крызіс ва Украіне. 4,5 мільёна спажыўцоў заставаліся без святла ў нядзелю ўвечары
2022.11.07 08:30

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў