Палітзняволенай Яне Пінчук прызначылі 12 гадоў. Яе этапавалі ў Беларусь з Расеі


Суддзя Менскага гарадскога суда Любоў Сімахіна абвесціла вырак палітзняволенай Яне Пінчук: 12 гадоў калоніі. Дзяўчыну абвінавацілі паводле пяці артыкулаў, у тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, піша тэлеграм-канал «Свободу Яне Пинчук!».

Яна Пінчук на судзе ў Расеі. 9 жніўня 2022 года.
Фота: freeyana / Telegram

Яну Пінчук затрымалі ў Санкт-Пецярбурзе ў лістападзе 2021 года. Летась у траўні суд у Расеі адмовіўся даць ёй часовы прытулак, і праз некалькі месяцаў яе экстрадавалі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Камітэту правоў чалавека ААН.

Паводле следства, Пінчук адміністравала тры пратэсныя тэлеграм-каналы і «больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту».

Hавiны
Яну Пінчук і яшчэ дзевяць чалавек прызналі палітвязнямі
2022.10.03 18:36

Дзяўчыну абвінавацілі паводле пяці артыкулаў, у тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, закліках да санкцыяў і распальванні варожасці.

Разгляд справы ў Менскім гарадскім судзе пачаўся 10 красавіка. Спачатку працэс вяла суддзя Таццяна Фалькоўская, 3 траўня яе замяніла Любоў Сімахіна. Сёння яна агучыла прысуд: 12 гадоў калоніі.

Фільмы
Вяселле ў няволі
2022.11.30 14:02

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў