НАК: Выбух у Санкт-Пецярбурзе зарганізавалі ўкраінскія спецслужбы і расейскія экстрэмісты


Прадстаўнікі Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту Расеі (НАК) абвінавацілі ў арганізацыі выбуху ў кавярні ў Санкт-Пецярбурзе ўкраінскія спецслужбы. Паводле следчых, дапамагала ім агентура з прызнанага ў РФ экстрэмісцкім Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК), піша Interfax.ru.

Кавярня ў Пецярбурзе пасля выбуху.
Фота: прэс-служба СК РФ

2 красавіка ў кавярні на Універсітэцкай набярэжнай у Санкт-Пецярбурзе адбыўся выбух. У выніку загінуў вайсковы блогер Максім Фамін (Уладлен Татарскі). Ад выбуху пацярпелі 32 асобы.

«Выяўлена, што ўчынены 2 красавіка ў Санкт-Пецярбурзе тэрарыстычны акт у дачыненні вядомага журналіста Уладлена Татарскага, быў спланаваны спецслужбамі Украіны з прыцягненнем агентуры з ліку асобаў, якія супрацоўнічаюць з так званым Фондам барацьбы з карупцыяй Навальнага, актыўнаю прыхільніцай якога ёсць затрыманая Трэпава», – заявілі ў НАК.

Следчы камітэт Расеі заявіў, што сілавікі затрымалі Дарʼю Трэпаву. Пачатая крымінальная справа.

Абноўлена
У Расеі затрымалі падазраваную ў забойстве Уладлена Татарскага
2023.04.03 12:39

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў