Папа Рымскі Францішак можа наведаць Украіну. Таксама ён выступіў з крытыкай у адрас Пуціна


Папа Рымскі Францішак разглядае магчымасць наведаць Украіну, паведаміў журналіст тэлеканалу «NBC News» Клаўд’ё Ляванга, які суправаджаў Папу ў паездцы на Мальту.

«Падчас палёту на Мальту я спытаў у Папы Францішка, ці разглядае ён прапанову наведаць Кіеў. Ён адказаў: «Так, гэта на стале», – напісаў журналіст у Twitter.

Таксама Папа Рымскі абрынуўся з крытыкай на Пуціна за развязванне «жорсткай вайны»:

«Мы думалі, што ўварванне ў іншыя краіны, жорсткія вулічныя баі і ядравыя пагрозы былі змрочнымі ўспамінамі аб далёкім мінулым. Але чарговы раз нейкі ўладар, на жаль, загразлы ў анахранічных заявах аб нацыяналістычных інтарэсах, правакуе і распальвае канфлікты, у той час як простыя людзі адчуваюць неабходнасць будаваць будучыню, якая або будзе агульнай, або не будзе ўвогуле».

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і мэр Кіева Віталій Клічко запрашалі галаву Рымска-каталіцкага Касцёлу наведаць Украіну.

Інтэрв’ю
«Усе мы мусім несці калектыўную адказнасць». Кацярына Сныціна пра рэакцыю спартовай супольнасці на вайну ва Украіне
2022.04.02 17:45

АД belsat.eu

Стужка навінаў