Naviny

У Беларусі паднялі рэгуляваныя цэны на агуркі, буракі, бульбу, капусту, моркву, цыбулю і яблыкі

Прадавачка на рынку ў Тбілісі, Грузія
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Андрэй Лапін / Белсат

З 15 красавіка ўрад скасаваў рэгуляванне цэнаў на больш як сотню відаў тавараў. Пакінуў да 1 траўня рэгуляванне цэнаў на сем тавараў – і 17 красавіка падняў гэтыя цэны.