навіны

Шведскае SVT паказала, як мадэрнізуюць сховішча ядравай зброі пад Асіповічамі

Здымкі вайсковай базы пад Асіповічамі за травень 2025 года. Скрыншот з відэа: svt.se
Здымкі вайсковай базы пад Асіповічамі за травень 2025 года. Скрыншот з відэа: svt.se
podpis źródła zdjęcia

Новыя спадарожнікавыя здымкі ад «Planet Labs», якія апублікавала шведскае выданне SVT, паказваюць, як у апошнія гады адбываецца мадэрнізацыя вайсковай базы пад Асіповічамі, дзе можа захоўвацца ядравая зброя.

Паводле выдання, якое спасылаецца на даследнікаў ядравай зброі з амерыканскай арганізацыі FAS, новыя спадарожнікавыя здымкі ад траўня 2025 года паказваюць, сярод іншага, што на базе пад Асіповічамі ў Беларусі савецкае сховішча ядравай зброі мадэрнізуецца за трыма ўзроўнямі агароджы, з новай пагрузнай платформай для чыгуначнага транспарту і сістэмамі СПА.

Выданне таксама адзначае мадэрнізацыю ядравых базаў у Расеі, побач з краінамі NATO: у Калінінградскай вобласці, на востраве Новая Зямля і на Кольскім паўвостраве.

Старэйшы навуковы супрацоўнік Ціхаакіянскага форуму Уільям Альбэрк, які раней працаваў над палітыкай у галіне ядравай зброі ў NATO, кажа, што Расея спрабуе ператварыць страх Захаду перад ядравай зброяй у зброю, якую яна можа выкарыстоўваць.

«Расея ведае, што гэтыя пагрозы выклікаюць паніку на Захадзе, і менавіта таму яны эксперыментуюць з эскалацыяй ядравых пагрозаў ужо 25 гадоў, і яны выкарыстоўваюць гэта, як толькі хочуць, каб нешта пайшло паводле іх плану», – сказаў ён.

Здымкі вайсковай базы пад Асіповічамі у 2021 годзе. Скрыншот з відэа: svt.se
Здымкі вайсковай базы пад Асіповічамі у 2021 годзе. Скрыншот з відэа: svt.se

«BELPOL» пацвердзіў, што з лютага 2023 года расейскія ракетныя комплексы «Іскандэр-М» сапраўды пастаўляліся ў Беларусь, у размяшчэнне 465-й ракетнай брыгады ў Асіповічах. Там таксама месцяцца ракетныя комплексы «Точка-У». Здымкі таго, як разбудоўваецца база пад Асіповічамі, у лютым 2025 года публікавала радыё «Свабода».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10