навіны

Ад якіх паслуг можна адмовіцца, каб менш плаціць за камуналку? Адказалі ў менскай ЖКГ

Камунальныя паслугі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Камунальныя паслугі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Беларусы могуць адмовіцца ад дадатковых камунальных паслуг і такім чынам зменшыць свае выдаткі. Пра гэта расказала намесніца генеральнага дырэктара ў ідэалагічнай працы ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Вольга Драпей.

Ідэолаг адзначыла, што тыя, хто не хоча, каб яму надаваліся дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі, могуць не падпісваць дамову на аб іх наданні або адмовіцца ад падпісанай дамовы. Для гэтага трэба скіраваць на адрас выканаўцы паслуг папярэджанне.

Да дадатковых ЖКГ-паслуг належаць: устаноўка і (або) тэхнічнае абслугоўванне дзвераў і перамоўных прыладаў; устаноўка і (або) тэхнічнае абслугоўванне сістэмаў відэаназірання; арганізацыя працы і ўтрыманне вахцёраў; арэнда і (або) замена падлогавых супрацьбрудавых пакрыццяў; азеляненне, добраўпарадкаванне і далейшае ўтрыманне прыдомавых тэрыторыяў.

Адмовіцца ад асноўных жыллёва-камунальных паслуг, да якіх належаць вода-, цепла-, газа- і электразабеспячэнне, каналізацыя, абыходжанне з адходамі, тэхабслугоўванне жылога дома, яго прамежкавы і капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, тэхнічнае абслугоўванне ліфта, нельга.

Нагадаем, што 9 чэрвеня Савет Міністраў зацвердзіў новыя тарыфы на цеплавую, электрычную энергію і прыродны газ. Яны набылі моц заднім чыслом з 1 чэрвеня.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10