Узнагароды для тэлеканалу «Белсат» і каманды:2024 Прэмія беларускіх кінакрытыкаў «Чырвоны верас» у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля» – Андрэю Новіку за ролю амапаўца ў першай серыі белсатаўскага серыялу «Працэсы». Прэмія беларускіх кінакрытыкаў «Чырвоны верас» у намінацыі «Найлепшы сцэнар» – Андрэю Кашперскаму і Міхаілу Зую за першую серыю белсатаўскага серыялу «Працэсы». 2023 Узнагарода Вярхоўнай Рады Украіны «За заслугі перад украінскім народам» кіраўніку кіеўскай рэдакцыі тэлеканалу «Белсат» Іллю Суздалеву. Рэпартаж Вольгі Воранавай «Непатрэбныя спартсмены» ўзнагароджаны ў Сеуле на «AIPS Sport Media Awards». Галоўны прыз конкурсу тэлевізійных рэпартажаў «Манаполіс» атрымаў Андрэй Куціла за фільм «Святая вада». «Хрышчэнне Пана» – дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы – атрымаў дзве ўзнагароды на фестывалі «PerSo» ў Пэруджы. Дакументальны фільм Мар’юша Піліса «Белсат. Місія: Свабода» атрымала ўзнагароду ў конкурсе Асацыяцыі польскіх журналістаў. Першая серыя белсатаўскага мастацкага серыялу «Працэсы» рэжысёра Андрэя Кашперскага заняла 2-е месца ў катэгорыі «Fantastic Shorts» на амерыканскім кінафестывалі «Fantastic Fest 2023». 2022 19-ы Кінафестываль у Нысе – узнагарода ў намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм» за стужку «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы. Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Artdocfest / Рыга» – узнагарода Андрэю Куцілу за фільм «Калі кветкі не маўчаць». Узнагарода ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм аб правах чалавека» на фестывалі «Best Film Awards» у Лондане за стужку «Не бойся» рэжысёра Міхаіла Аршынскага. 2021 «Prix Europa» — «Еўрапейскі журналіст года 2021» Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай. «Free Media Award» — падтрыманне незалежнай журналістыкі ва Усходняй Еўропе для Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. «Axel-Springer-Preis» Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай, якія адбывалі пакаранне за кратамі. Адмысловая ўзнагарода імя Дар’юша Фікуса ад Польскага прэс-клубу Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай за «нязломнае выкананне прафесіі журналіста ва ўмовах, якія патрабуюць вялікай асабістай мужнасці». Прэмія «Мужнасць у журналістыцы» Міжнароднага жаночага медыяфонду журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай, засуджаным на два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прэмія інфармацыйнага агенцтва БелаПАН імя Алеся Ліпая «Гонар журналістыкі» белсатаўскім журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якім прысудзілі адбыванне пакарання ў калоніі. Глабальная прэмія беларускай салідарнасці. Узнагарода тэлеканалу «Белсат» у намінацыі для замежных медыяў «Без межаў». Узнагарода 37-га Варшаўскага кінафестывалю ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм» за стужку Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць». «Hinzpeter Awards» ад Карэйскай асацыяцыі тэлежурналістаў рэжысёру Міхаілу Аршынскаму за дакументальны фільм «Не бойся».2020 Прэмія Беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» ў намінацыі «Журналіст года» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай з тэлеканалу «Белсат», зняволеных за журналісцкую дзейнасць. Рэжысёр-дакументаліст і фатограф Юлія Шаблоўская ўвайшла ў спіс 30 найлепшых фатографак свету ў веку да 30 гадоў. Журы часопісу «Artpil» ацаніла ейны фотарэпартаж «Тут не забіваюць» аб прытулку для старых сельскагаспадарчых жывёлінаў ва Украіне. Першая прэмія ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне» конкурсу «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў Станіславу Івашкевічу за матэрыял, прысвечаны механізмам раздзімання коштаў на нерухомасць у Менску. Сярод лаўрэатаў конкурсу – і рэжысёрка-дакументалістка ды фатографка Юлія Шаблоўская, якая цяпер супрацоўнічае з «Белсатам». 2019 Галоўны прыз конкурсу «За адданасць прафесіі» Гомельскага філіялу Беларускай асацыяцыі журналістаў Мілане Харынотавай і Алесю Леўчуку за асвятленне шматмесячных пратэстаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасці. Другая прэмія ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне» конкурсу «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў Станіславу Івашкевічу за матэрыял «Як энергетыкі крадуць грошы на рэканструкцыю кацельняў». Трэцяе месца ў намінацыі «Інфармацыйныя жанры» конкурсу «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў для фотакарэспандэнткі Ірыны Арахоўскай і рэпарцёркі Насты Рэзнікавай за мультымедыйны рэпартаж «Альманы. Балоты пад пагрозаю». «За мужнасць у асабістым жыцці і працы» прэмію «Хартыі’97» імя Віктара Івашкевіча для праваабаронцаў атрымаў блогер Nexta — журналіст «Белсату» Сцяпан Святлоў. Сцяпан вёў на «Белсаце» праграму «Суб’ектыў».2018 Другое месца ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне» конкурсу «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў заняў Станіслаў Івашкевіч за матэрыял «Як беларуская зброя апынулася ў руках сірыйскіх паўстанцаў». Трэцяе месца ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне» конкурсу БАЖ «Вольнае слова» заняла Кацярына Андрэева за артыкул «Бізнес на вайне. Як Беларусь корміць Данбас». Суаўтар матэрыялу – Ігар Ільяш. За інтэрактыўную мапу пратэстаў недармаедаў Вераніка Чыгір атрымала дыплом на выставе інавацыйных журналісцкіх працаў «Фокус на інавацыі» Беларускага прэс-клубу. 2017 Галоўны прыз у конкурсе беларускай журналістыкі «Жыццё пад сэрцам» атрымала праграма «Прыват» за матэрыял «Не наракай, або Перамога над смерцю». Другое месца ў катэгорыі мастацка-публіцыстычных жанраў конкурсу БАЖ «Вольнае слова» заняла Марыя Булавінская за рэпартаж «Над сістэмаю». 2016 Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава атрымаў рэжысёр Валер Мазынскі. Другую прэмію ў намінацыі «Дэбют» конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова» атрымала Марыя Булавінская за рэпартаж «Закапаная цывілізацыя». Трэцяе месца ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне» конкурсу «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў заняў Алесь Залеўскі за сюжэт «Міліцыя па-за законам» праграмы «Людскія справы». 2015 Нацыянальную прэмію ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча ў намінацыі «Мужнасць у творчасці» атрымаў рэжысёр Антось Цялежнікаў. Трэцяе месца на Фестывалі беларускамоўнай рэкламы «Adnak» заняла рэкламная кампанія «Белсату» пад назвай «У краіне Зая». 2014 Першая прэмія ў намінацыі «Навіны» конкурсу «Belarus Press Photo» за фотарэпартажы Аляксандра Саенкі. 2013 Званне «Еўрапеец года 2013» атрымала Агнешка Рамашэўска-Гузы ад еўрапейскага выдання міжнароднага часопісу «Reader's Digest». 2012 Званне «Менеджар года 2012» атрымала Агнешка Рамашэўска-Гуза ад эканамічнага часопісу «Home & Market». Узнагароду «Залаты Мельхіёр» у катэгорыі «Натхненне года» Конкурсу рэпарцёраў Польскага радыё атрымаў кіраўнік рэдакцыі тэлеканалу «Белсат» у Беластоку Ежы Каліна. 2010 Прэмія імя Ежы Гедройця ад журналістаў «Rzeczpospolita» для Агнешкі Рамашэўскай-Гузы і каналу «Белсат» за дзейнасць дзеля польскіх нацыянальных інтарэсаў. 2009 Намінацыя Агнешкі Рамашэўскай-Гузы і тэлебачання «Белсат» на прэмію імя Ежы Гедройця. Намінацыя Агнешкі Рамашэўскай-Гузы і тэлебачання «Белсат» на прэмію імя Дар’юша Фікуса. 2008 Намінацыя на прэмію радыё «Zet» імя Анджэя Вайцехоўскага для тэлебачання «Белсат». Намінацыя на студэнцкую журналісцкую прэмію «MediaTory». Узнагароды кінапрадукцыі тэлеканалу «Белсат»: Узнагароды ў 2020 годзе: «Мне трэба поціскаў», рэж. Андрэй Куціла 48-ы Міжнародны кінафестываль ва Уэсцы /Уэска, Іспанія/ – намінацыя 60-ы Кракаўскі кінафестываль /Кракаў, Польшча/ – адзнака 8-ы Кралеўскі кінафестываль – «International Short Film» /Кралева, Сербія/ – Гран-пры 17-ы фестываль еўрапейскага кіно «Integration You and Me» /Кашалін, Польшча/ – «Найлепшы дакументальны фільм» 26-ы Міжнародны фестываль мясцовага тэлебачання «Golden Beggar» / Кошыцэ, Славаччына/ – Гран-пры 6-ы Кінафестываль «Przeźrocza» /Быдгашч, Польшча/ – прэмія «New Eye Award» «Стрыптыз і вайна», рэж. Андрэй Куціла Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Off Cinema» /Польшча/ – прыз глядацкіх сімпатыяў у намінацыі «Поўнаметражны фільм» «Эпітафія», рэж. Віктар Аслюк 60-ы Кракаўскі кінафестываль /Кракаў, Польшча/ – намінацыя Узнагароды ў 2019 годзе: «Сума», рэж. Андрэй Куціла / капрадукцыя тэлебачання «Белсат» 59-ы Кракаўскі кінафестываль /Кракаў, Польшча/ – Гран-пры / «Srebrny Lajkonik» Міжнародны фестываль дакументальнага і антрапалагічнага кіно ў Пярну / Эстонія/ – Гран-пры «DocPoint Tallinn» – Міжнародны фестываль дакументальнага кіно /Таллін, Эстонія/ – намінацыя Фестываль «ZagrebDox» /Загрэб, Харватыя/ – намінацыя Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Millenium» /Бельгія/ – намінацыя Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «BelDocs» /Бялград, Сербія/ – намінацыя 15-ы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «CRONOGRAF» /Малдова/ – намінацыя «Ischia Film Festival» /Іск'я, Італія/ – намінацыя «Фанат», рэж. Андрэй Кудзіненка 7-ы Фестываль мастацтва факту /Торунь, Польшча/ – 2-е месца ў намінацыі «Дакументальнае кіно на мяжы рэпартажу»