Палітык учыніў разнос «кепскім баярам», даручыў чыноўнікам нарэшце зрабіць так, каб цэны ў Беларусі былі справядлівымі, і растлумачыў, што ён мае на ўвазе. Галоўны вынік нарады – адсутнасць выніку, бо «справядлівага цэнаўтварэння», як гэта разумее Лукашэнка, не існуе, кажуць эканамісты.